Белорусский портал в Казахстане

Беларускага дыпламата ў Бразіліі ўзнагародзілі тытулам «Пасол года»



Пра гэта паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі.

Бразільская асацыяцыя журналістаў у сферы міжнародных і дыпламатычных адносін «АБРАЖЫНТЭР» узнагародзіла Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Бразілія Сяргея Лукашэвіча тытулам «Пасол года» ў знак прызнання заслуг па ўмацаванні супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Бразіліяй у сферы сродкаў масавай інфармацыі і масавых камунікацый. 

Тытул быў заснаваны Асацыяцыяй «АБРАЖЫНТЭР» у якасці грамадскага прызнання за працу найбольш актыўных кіраўнікоў замежных дыпламатычных місій у сталічным Бразіліа, уклад у наладжванне адносін, кансалідацыю дыпламатычнай супольнасці і ўмацаванне культурных і камерцыйных сувязяў з Бразіліяй.

Звязда, 22 снежня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/207/71897
Текущая дата: 29.11.2024