Белорусский портал в Казахстане

Падтрымка з бюджэту ў 2024 годзе будзе аказана 21 друкаванаму СМІ



Зацверджаны пералік друкаваных сродкаў масавай інфармацыі, рэдакцыям якіх у 2024 годзе будзе аказвацца падтрымка з рэспубліканскага бюджэту. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 20 снежня 2023 года нумар 914, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Падтрымка, у прыватнасці, будзе аказана такім выданням, як "Алеся", "Беларускі гістарычны часопіс", "Бярозка", "Вясёлка", "Звязда" (дадаткі "ЧЫРВОНКА Чырвоная змена", "Мясцовае самакіраванне"), "Літаратура і мастацтва", "Маладосць", "Мастацтва", "СБ. Беларусь сегодня" і інш.

Усяго ў пералік уключана 21 выданне.

22 снежня 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/207/71910
Текущая дата: 29.11.2024