Белорусский портал в Казахстане

Высокая культура з`яўляецца стратэгічным рэсурсам у любой дзяржаве



Аб гэтым заявіў 27 ліпеня міністр абароны Андрэй Раўкоў у час сустрэчы з прадстаўнікамі Студыі ваенных мастакоў.

"У сучасных умовах у любой дзяржаве высокая культура з`яўляецца стратэгічным рэсурсам, і беларуская армія падтрымлівае гэта. Таму цалкам заканамерна, што ва Узброеных Сілах эфектыўна працуюць армейскія ўстановы культуры, у тым ліку Драматычны тэатр беларускай арміі, акадэмічны ансамбль песні і танца, ваенна-мастацкая студыя пісьменнікаў. Рэалізуюцца шматлікія сацыякультурныя праекты - напрыклад, штогадовы фестываль армейскай песні "Зорка", - сказаў Андрэй Раўкоў. 

Міністр абароны Андрэй Раўкоў наведаў выставу Студыі ваенных мастакоў у Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага, а таксама сустрэўся з мастакамі студыі. У час сустрэчы абмяркоўваліся важныя пытанні далейшага ўдасканалення патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання грамадзян. 

У Студыю ваенных мастакоў уваходзяць вядомыя не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі Мікалай Апіёк, Уладзімір Уродніч, Леанід Дударэнка, Георгій Лойка і іншыя. Толькі ў бягучым годзе студыя правяла чатыры рэспубліканскія мастацкія выставы, прысвечаныя 70-годдзю Вялікай Перамогі, іх наведалі дзясяткі тысяч чалавек.

27 ліпеня 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/2071/32152
Текущая дата: 17.06.2024