Белорусский портал в Казахстане

Вынікі матчаў першага тура групавога этапу Лігі чэмпіёнаў УЕФА



15—16 верасня адбыліся матчы першага тура групавога этапу Лігі чэмпіёнаў УЕФА.

Вынікі:

Група Е — "Баер" (Германія) — БАТЭ (Беларусь) — 4:1 (Мехмедзі, 4, Хакан Чжалханалу, 47, 76, з пенальці, Эрнандэс, 59 — Мілунавіч, 13), "Рома" (Італія) — "Барселона" (Іспанія) — 1:1 (Фларэнцы, 31 — Суарэс, 21).

Група А — "Пары Сен-Жэрмен" (Францыя) — "Мальмё" (Швецыя) — 2:0 (Ды Марыя, 4, Кавані, 61), "Рэал" (Мадрыд, Іспанія) — "Шахцёр" (Украіна) — 4:0 (Бензема, 30, Раналду, 55, 63, абодва — з пенальці, 81).

Група В — "Вольфсбург" (Германія) — ЦСКА (Расія) — 1:0 (Дракслер, 40), "Эйндховен" (Галандыя) — "Манчэстэр Юнайтэд" (Англія) — 2:1 (Марэна, 45+2, Нарсінгх, 57 — Дэпей, 41).

Група С — "Галатасарай" (Турцыя) — "Атлетыка (Іспанія) — 0:2 (Грызман, 18, 25), "Бенфіка" (Партугалія) — "Астана" (Казахстан) — 2:0 (Гайтан, 51, Мітралу, 62).

Група D — "Манчэстэр Сіці" (Англія) — "Ювентус" (Італія) — 1:2 (К`яліні, 57, у свае вароты — Манджукіч, 70, Марата, 81), "Севілья" (Іспанія) — "Барусія" (Мёнхенгладбах, Германія) — 3:0 (Гамейра, 47, з пенальці, Банега, 66, з пенальці, Канаплянка, 84).

Група F — "Дынама" (Харватыя) — "Арсенал" (Англія) — 2:1 (Піварыч, 24, Фернандэс, 58 — Уолкат, 79), "Алімпіякас" (Грэцыя) — "Баварыя" (Германія) — 0:3 (Мюлер, 52, 90+2, з пенальці, Гётцэ, 89).

Група G — "Дынама" (Украіна) — "Порту" (Партугалія) — 2:2 (Гусеў, 20, Буяльскі, 89 — Абубакар, 23, 81), "Чэлсі" (Англія) — "Макабі" (Тэль-Авіў, Ізраіль) — 4:0 (Віліян, 15, Оскар, 45+4, з пенальці, Дыега Коста, 58, Фабрэгас, 78).

Група H — "Валенсія" (Іспанія) — "Зеніт" (Расія) — 2:3 (Жааа Кансела, 55, Андрэ Гомес, 73 — Халк, 9, 45, Вітсель, 78), "Гент" (Бельгія) — "Ліён" (Францыя) — 1:1 (Мілічавіч, 68 — Жае, 58).

Другі тур пройдзе 29—30 верасня. Каманды групы Е згуляюць у першы дзень (БАТЭ — "Рома", "Барселона" — "Баер").

Паводле вынікаў двухкругавога турніру дзве лепшыя каманды кожнай групы выходзяць у 1/8 фіналу, каманды, якія зоймуць трэція месцы, выступяць у 1/16 фіналу Лігі Еўропы, аўтсайдары завершаць сезон.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 17 верасня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/2075/32657
Текущая дата: 28.09.2024