Белорусский портал в Казахстане

Беларусы заваявалі 18 медалёў на моладзевым чэмпіянаце свету па шашках



У турэцкай Алан`і завяршыўся моладзевы чэмпіянат свету па шашках-64, удзел у якім прымалі беларускія спартсмены. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства спорту і турызму.

У склад зборнай Беларусі на турнір увайшлі 28 шашыстаў, канчатковы вынік нашай каманды склаў 18 узнагарод (шэсць залатых, пяць срэбных і сем бронзавых).

Двухразовай чэмпіёнкай свету сярод юніёрак да 27 гадоў стала Аляксандра Спірына. Акрамя таго, золата ў хуткіх шашках у юніёраў да 20 гадоў выйграў Арцём Ціханаў. У класічнай гульні медалі вышэйшай пробы заваявалі Паліна Петрусёва (да 27 гадоў), Дар`я Нікіфарава (да 17 гадоў) і Юлія Швед (да 11 гадоў).

30 кастрычніка 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/208/71350
Текущая дата: 11.10.2024