Белорусский портал в Казахстане

Небяспека біялагічных пагроз з’яўляецца сёння галоўным выклікам



Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка на першым пасяджэнні Савета па біялагічнай бяспецы пры Савеце Міністраў.

«Першае пасяджэнне Савета па біялагічнай бяспецы праходзіць у адпаведнасці з прынятай пастановай урада ў верасні бягучага года. Актуальнасць гэтых пытанняў з кожным годам толькі ўзрастае. Пацвярджэннем гэтага з’яўляецца інтэнсіўнае распаўсюджванне ў свеце небяспечных інфекцыйных хвароб людзей і жывёл, антыбіётыкарэзістэнтнасць мікраарганізмаў такіх небяспечных захворванняў, як халера, чума і гэтак далей. Таксама сур’ёзную пагрозу жывому свету нясе не заўсёды кантралюемая навуковая дзейнасць па вывучэнні патагенных субстанцый і мікраарганізмаў, узбуджальнікаў найнебяспечных хвароб», — расказаў Раман Галоўчанка.

Паводле яго слоў, на ўсе гэтыя аспекты неабходна звяртаць самую пільную ўвагу і выбудоўваць дзейную сістэму маніторынгу і папярэджання.

«Стан біялагічнай бяспекі ў нашай краіне ў цэлым ацэньваецца як стабільны. Разам з тым гэта не павінен нікога супакойваць і расхалоджваць. Небяспека біялагічных пагроз, а менавіта вокамгненне іх распаўсюджвання і абмежаванасць магчымасцей, якія папярэджваюць рэалізацыю масавых ахоўных мерапрыемстваў, з’яўляецца для нас галоўным выклікам», — адзначыў прэм’ер-міністр.

Звязда, 20 снежня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/209/71952
Текущая дата: 29.11.2024