Беларускія спартсменкі заваявалі россып узнагарод традыцыйнага міжнароднага турніру па мастацкай гімнастыцы Aura Cup, які праходзіў у сталіцы Харватыі Заграбе, паведамілі ў прэс-службе БАГ.
Беларускую каманду на турніры прадставілі медалістка чэмпіянатаў свету Анастасія Салас і прызёрка буйных міжнародных форумаў Дар’я Ткачова. Перамогу ў самым прэстыжным відзе праграмы-мнагабор’і — атрымала Салас, якая набрала за чатыры практыкаванні 136,300 бала. Ткачова заняла другое месца з вынікам 123,600.
Таксама беларускі выйгралі ўсе фіналы асобных відаў: Анастасіі не было роўных у практыкаваннях з абручом, мячом і стужкай, а Дар’я стала наймацнейшай у кампазіцыі з булавамі, дзе Салас была срэбранай прызёркай. Акрамя таго, Ткачова два разы падымалася на другую прыступку п’едэстала і яшчэ аднойчы на трэцюю.
Звязда, 13 кастрычніка 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/21/75522
Текущая дата: 23.11.2024