Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 455, які ўносіць змяненні ва ўказ нумар 355 "Аб Акадэміі нацыянальнай бяспекі"



Аб гэтым паведамілі у прэс-службе беларускага лідара.

У адпаведнасці з дакументам Камітэту дзяржаўнай бяспекі прадастаўлена права вызначаць асаблівасці стварэння і функцыянавання інстытутаў (без права юрыдычнай асобы), факультэтаў і кафедраў Акадэміі нацыянальнай бяспекі.

Галоўным новаўвядзеннем з`яўляецца стварэнне прававых падстаў для навучання ў гэтай акадэміі студэнтаў па шэрагу грамадзянскіх спецыяльнасцей. Гэта забяспечыць дадатковыя ўмовы для задавальнення патрэбнасці органаў сістэмы нацыянальнай бяспекі ў высокакваліфікаваных кадрах.

5 снежня 2024, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/21/76073
Текущая дата: 29.12.2024