Белорусский портал в Казахстане

Сем так званых харугваў у Польшчы рыхтуюцца да захопу аб’ектаў і тэрактаў у Беларусі



Пра гэта ў гутарцы з журналістамі заявіў старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Іван Тэртэль.

«На тэрыторыі Польшчы ў цяперашні час сем так званых харугваў рыхтуюцца да тэрактаў і захопу аб’ектаў на беларускай тэрыторыі. Найбольш агрэсіўная харугва трэніруецца ў Беластоку на вуліцы кардынала Вышынскага, 6а. Ёй кіруе наш грамадзянін Асадулаеў 1991 года нараджэння, які калісьці навучаўся ў Ваеннай акадэміі і ўцёк за мяжу. Ён хаваецца пад псеўданімам „Шляхціц“. Гэта адна з найбольш агрэсіўных структур», — сказаў Іван Тэртэль.

Старшыня Камітэта дзяржбяспекі запэўніў, што вядомыя імёны супрацоўнікаў польскіх спецслужбаў, якія курыруюць дзейнасць гэтых харугваў.

«Мы лічым гэта недапушчальным. Мы такую практыку не выкарыстоўваем і не лічым, што гэта добра. Украінскія, польскія, прыбалтыйскія калегі павінны глядзець, каб гэтая зброя не павярнулася супраць іх. Мы неаднаразова атрымлівалі інфармацыю, што гэтая публіка хацела б здзейсніць правакацыі з ужываннем метадаў 1939 года. Мы памятаем, з чаго пачыналася Другая Сусветная вайна — з правакацыі немцаў з выкарыстаннем польскай формы адзення», — падкрэсліў Іван Тэртэль.

Ён папярэдзіў польскіх, украінскіх і прыбалтыйскіх калегаў, што гэта зброя, якая не паддаецца кантролю, якая можа быць звернута супраць куратараў.

«Гэта было неаднаразова. Мы ведаем сітуацыю з ІДІЛ і гісторыю іх узаемаадносін з амерыканскімі спецслужбамі. І нашы замежныя калегі могуць дамагчыся такіх жа адмоўных вынікаў для сябе», — лічыць Іван Тэртэль.

Звязда, 13 снежня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/213/71766
Текущая дата: 29.11.2024