Нацыянальны аэрапорт Мінск гатовы да працы ў існуючых метэаўмовах. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе паветранай гавані.
«Спецыялісты аэрапорта падрыхтавалі больш за 20 адзінак снегаўборачнай тэхнікі і машын для размеркавання рэагентаў супраць галалёдзіцы, праводзіцца супрацьабледзяняльная апрацоўка паветраных суднаў. Рэйсы выконваюцца ў адпаведнасці з сутачным планам палётаў. У раскладзе няма адмененых рэйсаў на фоне метэаўмоў. На дадзены момант працягваюцца работы па расчыстцы і апрацоўцы аэрадромных пакрыццяў ад снегу і ледзяных утварэнняў», — распавялі ў Нацыянальным аэрапорце.
У перыяд з 3 па 4 снежня са штучных аэрадромных пакрыццяў выдалена 7,2 тыс. кубаметраў снегу, у тым ліку вывезена з тэрыторыі аэрадрома 4,2 тыс. кубаметраў.
Нацыянальны аэрапорт працягвае сваю працу ў штатным рэжыме.
У паветранай гавані пасажыраў просяць планаваць сваю паездку ў аэрапорт загадзя, улічваючы ўмовы надвор’я.
Звязда, 4 снежня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/219/71656
Текущая дата: 29.11.2024