Аб гэтым паведамляе прэс-служба Міністэрства энергетыкі.
Мэта конкурсу — папулярызацыя пераваг выкарыстання мірнага атама ў энергетыцы і сумежных напрамках, прыцягненне ўвагі моладзі да атамнай галіны як драйверу інавацыйнага развіцця.
У конкурсе могуць прыняць удзел усе жадаючыя ва ўзросце ад 6 да 35 гадоў. Пераможцаў выберуць у некалькіх намінацыях: «Энергія будучыні» — работы, якія паказваюць, якія магчымасці для развіцця краіны адкрыла атамная энергетыка і будаўніцтва БелАЭС; «Прафесіі атамнай галіны» — работы аб людзях, якія працуюць у галінах, звязаных з выкарыстаннем мірнага атама; «Лічбавы атам» — работы аб тым, як лічбавыя тэхналогіі, што ўкараняюцца за кошт развіцця атамнай энергетыкі, садзейнічаюць павышэнню камфортнасці пражывання людзей.
Работы могуць быць выкананы ў розных тэхніках: аловак, фламастар, гуаш, акварэль, пастэль, тэмпера, алей. Рэгістрацыйныя формы накіроўваюцца па спасылцы: https://goo.su/54KnDe. Прыём работ — да 19 снежня. Пераможцаў вызначаць да канца года.
Арганізатарамі конкурсу выступае Краінавы офіс дзяржкарпарацыі «Расатам» у Беларусі сумесна з нацыянальным дзіцячым тэхнапаркам пры садзейнічанні Міністэрства энергетыкі і Міністэрства адукацыі.
Звязда, 4 снежня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/219/71657
Текущая дата: 29.11.2024