Белорусский портал в Казахстане

Латвія імкнецца да вельмі цеснага супрацоўніцтва з Беларуссю



Аб гэтым заявіў намеснік дзяржсакратара - палітычны дырэктар МЗС Латвіі Эдуардс Стыпрайс.

"Мы можам гаварыць аб якасных змяненнях у адносінах паміж Еўрасаюзам і Беларуссю. А паміж Латвіяй і Беларуссю, думаю, адносіны заўсёды былі дружалюбнымі, сапраўды добрасуседскімі. Наша геаграфія, агульная гісторыя і многія роднасныя сувязі прадвызначылі супрацоўніцтва", - таксама падкрэсліў прадстаўнік МЗС Латвіі.

Эдуардс Стыпрайс адзначыў, што слова, роднаснае беларускаму "сябры", выкарыстоўваецца ва ўсходняй частцы Латвіі. "Сабры - гэта два гаспадары, якім на дваіх выдзяляўся адзін надзел у сельскай абшчыне. Вось такія цесныя суседзі. Думаю, што гэта выдатна можа ахарактарызаваць той узровень адносін, да якога мы тут у Латвіі імкнёмся. Наколькі я ведаю са сваіх кантактаў у Мінску, беларускі бок таксама імкнецца", - сказаў дыпламат.

Адказваючы на пытанне наконт перспектыў беларуска-латвійскага супрацоўніцтва ў сувязі з Рыжскім самітам ініцыятывы "Усходняе партнёрства", дыпламат акцэнтаваў: "Нашы адносіны вельмі паспяхова развіваюцца незалежна ад саміту".

Пры гэтым палітычны дырэктар МЗС Латвіі адзначыў, што саміт - гэта, безумоўна, шырокае мерапрыемства, якое ахоплівае ўсе краіны ініцыятывы. "Але гэты саміт цікавы тым, што мы, зыходзячы з вопыту і, можа, памылак мінулага, робім большы ўпор на дыферэнцыяцыю падыходаў да кожнай краіны-партнёра", - прадоўжыў Эдуардс Стыпрайс. Гэты індывідуальны падыход грунтуецца на жаданні і патрэбнасцях краін, якія ўдзельнічаюць у ініцыятыве "Усходняе партнёрства".

Акрамя таго, дыпламат падкрэсліў, што цяперашняе старшынства Латвіі ў ЕС не азначае, што краіна прымае рашэнні за ўвесь Еўрасаюз. Аднак дзяржава-старшыня можа прыўнесці ў дыскусіі ўнутры гэтага саюза сваё разуменне тых працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі. "Гэта разуменне таго, як можа і павінна развівацца супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Еўрасаюзам... Гэта магчымасць агучыць нейкі пункт гледжання, які да гэтага не гучаў або гучаў недастаткова гучна", - растлумачыў Эдуардс Стыпрайс.

20 мая 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/2198/31357
Текущая дата: 17.11.2024