Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі падарыў гораду Шуша беларускую трактарную тэхніку



Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання адраджаемых тэрыторый Азербайджана падарыў гораду Шуша беларускую трактарную тэхніку.

Аляксандр Лукашэнка наведаў горад разам з азербайджанскім калегам Ільхамам Аліевым.

«Карыстайся. Спадабаецца — дададзім яшчэ», — сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

У савецкія гады Шуша ўваходзіла ў склад Нагорна-Карабахскай аўтаномнай вобласці Азербайджанскай ССР, а пасля распаду Савецкага Саюза кантралявалася непрызнанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікай. У лістападзе 2020 года Азербайджан аднавіў кантроль над горадам, што было замацавана трохбаковай заявай Азербайджана, Арменіі і Расіі.

Цяпер у Шушы праводзяцца аднаўленчыя работы, будуецца жыллё для вяртання азербайджанскіх бежанцаў.

Звязда, 17 траўня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/22/74146
Текущая дата: 08.07.2024