Белорусский портал в Казахстане

Кампанія "Зубр Капітал" атрымала паўнамоцтвы прадстаўляць інтарэсы Беларусі ў прыцягненні інвестыцый



Такое рашэнне ўтрымліваецца ў пастанове Савета міністраў № 218 ад 19 сакавіка, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Гэтыя паўнамоцтвы прадстаўленыя ТАА "Зубр Капітал" да 1 студзеня 2018 года, гаворыцца ў дакуменце. Міністэрства эканомікі вызначана адказным за ўзаемадзеянне з кампаніяй "Зубр Капітал" пры рэалізацыі дагавора. 

Кіруючая кампанія "Зубр Капітал" — першая на тэрыторыі Беларусі прафесійная кампанія, якая кіруе фондамі прамых інвестыцый. Яна ўтворана са складу топ-менеджменту холдынгу "Атлант-М". Холдынг уяўляе сабой групу з 28 кампаній, якія аперыруюць на тэрыторыі Расіі, Украіны, Беларусі з 1991 года з агульным штогадовым абаротам больш як 1 мільярд долараў ЗША. 

Генеральны дырэктар кіруючай кампаніі "Зубр Капітал" — Алег Хусаенаў.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 24 сакавіка 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/2200/30202
Текущая дата: 29.09.2024