Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі на рэстаўрацыю аб`ектаў культуры ў 2014 годзе з бюджэту выдзелена Br213,8 млрд



Аб гэтым 6 лютага на калегіі Міністэрства культуры па выніках работы ў 2014 годзе паведаміў кіраўнік ведамства Барыс Святлоў.

У Беларусі на рэстаўрацыю аб`ектаў культуры па Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграме са сродкаў рэспубліканскага бюджэту ў 2014 годзе выдзелена Br213,8 млрд, з якіх асвоена Br212,3 млрд. 

У мінулым годзе вялося будаўніцтва, рэстаўрацыйна-аднаўленчыя работы і распрацоўка праектна-каштарыснай дакументацыі на 18 аб`ектах, 4 з якіх уведзены ў эксплуатацыю.

На капітальны рамонт было прадугледжана выдзяленне грашовых сродкаў у суме Br289 032,3 млн, з іх Br34 614,3 млн за кошт рэспубліканскага бюджэту, Br254 418 млн - за кошт мясцовых бюджэтаў. Па аб`ектах капітальнага рамонту ў мінулым годзе работы вяліся на 20 аб`ектах.

6 лютага 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/2216/29493
Текущая дата: 27.06.2024