Міністр адукацыі Андрэй Іванец праінфармаваў аб магчымым павелічэнні кошту платнай адукацыі на 15 — 17%.
Інфляцыя ў Беларусі ў 2022 годзе склала не менш за 16%, адпаведна, выраслі і заробкі. Тым не менш, па словах міністра адукацыі Андрэя Іванца, кошт адукацыі павялічыўся ўсяго на 7%. Так адбывалася некалькі гадоў, у выніку чаго адбыўся кумулятыўны эфект.
Цяпер кошт аплаты навучання будзе карэляваць з выдаткамі ВНУ, а яны ў год растуць прыкладна на 15 — 17%.
Звязда, 26 лістапада 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/222/71601
Текущая дата: 29.11.2024