Гэты дзень з`яўляецца трыста трыццаць трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 32 дні.
Якія падзеі адбыліся 29 лістапада і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 29 лістапада
У 1812 годзе падчас пераправы праз Бярэзіну ў ходзе адступлення Напалеон I Банапарт, не чакаючы адстаўшых войск і абозаў, загадаў спаліць масты.
У 1982 годзе адбылася прэм’ера фільма "Людзі на балоце".
Хто нарадзіўся 29 лістапада
1908 год: Яўген Красоўскі, беларускі мастак.
1951 год: Аляксандр Гвоздзікаў, беларускі скульптар.
1951 год: Валерый Данэйка, спявак, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь.
1952 год: Радзівон Бас, беларускі прадзюсер і рэжысёр.
Таксама сёння нарадзіліся рускі мастак і архітэктар Аляксандр Брулоў і ірландскі пісьменнік Клайв Стэйплз Льюіс.
29 лістапада ў народным календары
У гэты дзень Праваслаўная царква ўспамінае аднаго з 12 апосталаў, евангеліста Левія Матфея. У народзе 29 лістапада вядома як Матвееў дзень.
Існавала прыслоўе: "На Мацея зіма пацее". Гэта значыць, што зімовае надвор`е пакуль што не ўсталявалася, ідзе то дождж, то снег, добрага снежнага шляху на дарогах яшчэ няма. Звычайна ў гэты дзень сыра і цёпла. Чым цяплей 29 лістапада, тым халадней будзе ўзімку.
На Мацея таксама часта дзьмуць моцныя вятры. Яны прадракаюць доўгую зіму з завеямі і глыбокім снегам.
Sputnik, 28 лістапада 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/222/71605
Текущая дата: 29.11.2024