Белорусский портал в Казахстане

Сертыфікаты на пастаўкі малочнай прадукцыі ў Кітай атрымалі 12 беларускіх прадпрыемстваў



Аб гэтым 14 красавіка паведаміў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц.

Паводле слоў міністра, Беларусь паставіла ўжо ў Кітай першыя 20 т сухога і пастэрызаванага малака з працяглым тэрмінам захоўвання. Гэта была пробная партыя, і беларускі бок разлічвае, што супрацоўніцтва ў частцы паставак у Кітай малочнай прадукцыі атрымае прадаўжэнне, адзначыў Леанід Заяц.

Беларусь адначасова з дыверсіфікацыяй паставак прымае меры, для таго каб утрымаць традыцыйны расійскі рынак. Так, развіваецца тавараправодная сетка. Беларуская прадукцыя прасоўваецца на Далёкі Усход - у Хабараўскі край, Амурскую вобласць і гэтак далей, праінфармаваў міністр.

Паралельна Беларусь павялічвае аб`ёмы перапрацоўкі малака і мяса. "Мы маем істотны патэнцыял павелічэння паставак гатовай прадукцыі на рынкі Расіі і іншых краін", - сказаў Леанід Заяц.

14 красавіка 2015, Мінск
Святлана Саўко - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/2223/30539
Текущая дата: 29.09.2024