Белорусский портал в Казахстане

Дэміс Русас прыедзе ў Мінск



Рамантычныя песні пра каханне – візітная картка знакамітага грэка Дэміса Русаса, які за сваю кар’еру прадаў амаль 60 мільёнаў копій альбомаў і ўвайшоў у Кнігу рэкордаў Гінеса.

Сусветную популярнасць спявак атрымаў у 1970-я гады пасля выхаду першага альбома «Forever and Ever».

Рэпертуар выдатнага тэнара ўражвае разнастайнасцю: меладычны джаз, французскі шансон, класічная опера, этна і рок. У беларускай сталіцы ў суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Віктара Бабарыкіна 16 снежня Дэміс Русас выканае свае непаўторныя сусветныя хіты: «From Souvenirs to Souvenirs», «Goodbye my Love, Goodbye», «Forever and Ever», «My Only Fascination»…

Звязда, 14 снежня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/2242/28623
Текущая дата: 19.05.2024