Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 8 кастрычніка 2024 года



Гэты дзень з`яўляецца дзвесце восемдзесят другім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 84 дні.

У 1586 годзе ў Вільні была выдадзена першая друкаваная граматыка царкоўнаславянскай мовы. Якія яшчэ падзеі адбыліся 8 кастрычніка і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 8 кастрычніка

У 1500 годзе: Браслаў атрымаў прывілей на магдэбургскае права.
У 1586 годзе ў Вільні ў друкарні Мамонічаў выдадзена першая друкаваная граматыка царкоўнаславянскай мовы.
У 1917 годзе ў Пецярбургу выйшаў першы нумар газеты "Беларуская Крыніца".

Хто нарадзіўся 8 кастрычніка

1831 год: Міхал Ельскі, беларускі скрыпач і кампазітар.
1947 год: Аляксандр Анісімаў, галоўны дырыжор Нацыянальнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь.
1976 год: Сяргей Пархоменка, беларускі рэпер, вядомы пад псеўданімам Сярога.

Таксама сёння нарадзіліся руская паэтэса Марына Цвятаева і амерыканскі акцёр Мэт Дэйман.

8 кастрычніка ў народным календары

У гэты дзень Праваслаўная царква ўспамінае вялебнага Сергія Раданежскага, які прадказаў перамогу вялікаму князю Дзмітрыю Данскому ў Кулікоўскай бітве. У народзе Сергія лічылі ахоўнікам курэй. У гэты дзень дамашнюю птушку рэзалі на продаж, а таксама назапашчвалі квашаную капусту.

Пасечаную капусту складалі ў апараныя бочкі разам з дробна парэзанай морквай, журавінамі, перасыпалі соллю і таўклі. Некалькі дзён у хаце трымаўся дрэнны пах – пакуль капуста ўкісне.

Калі ў гэты дзень выпадаў першы снег, лічылі, што зіма прыйдзе на Міхайлаў дзень (21 лістапада). Лічылася ўвогуле, што першы снег выпадае за 40 дзён да сапраўднай зімы.

Sputnik, 8 кастрычніка 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/23/75500
Текущая дата: 23.11.2024