Белорусский портал в Казахстане

Маладыя дрэвы ўздоўж праезнай часткі мінскіх вуліц ахаваюць ад зімовай солі з дапамогай спанбонду



Аб гэтым паведаміў генеральны дырэктар унітарнага прадпрыемства "Мінскзялёнбуд" Ігар Кушнярэвіч.

"Супрацоўнікі УП "Мінскзялёнбуд" і УП "Зялёнбуд" адміністрацыйных раёнаў горада пачалі ўкрыццё хвойнай лапкай шматгадовых раслін, каб яны не вымерзлі. Таксама ў Мінску будуць укрыты спанбондам маладыя дрэвы ўздоўж дарог. Гэта дапаможа знізіць шкодны ўплыў на дрэвы процігалалёдных матэрыялаў, што прымяняюцца для апрацоўкі праезнай часткі", - сказаў Ігар Кушнярэвіч.

Ён адзначыў, што цяпер ідзе актыўная падрыхтоўка гарадской гаспадаркі да работы ў асенне-зімовых умовах. "Падрыхтаваны снегаўборачная і пагрузачная тэхніка. Для апрацоўкі дарожна-вулічнай сеткі "Мінскзялёнбудам" нарыхтавана 153 т процігалалёдных матэрыялаў, "Зялёнбудамі" раёнаў - 525 т", - адзначыў гендырэктар прадпрыемства.

Таксама ў сталічных парках выкананы мерапрыемствы па кансервацыі атракцыёнаў, падрыхтаваны да зімы гарадскія фантаны.

17 лістапада 2014, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/2300/28268
Текущая дата: 05.10.2024