Белорусский портал в Казахстане

Адбылося святкаванне 150-годдзя з дня пасвячэння касцёла Найсвяцейшай Тройцы



15 лістапада адбылося ўрачыстае святкаванне 150-годдзя з дня пасвячэння касцёла Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы ў Мінску (пасвечаны 01.11.1864).

Прайшла малітва ўдзячнасці з нагоды юбілею, гістарычная канферэнцыя "Залатагорская святыня" і прэзентацыя аднайменнага памятнага альбома, перад вернікамі выступіў Залатагорскі хор. 

Святкаванне завяршылася ўрачыстай імшой, якую правёў мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. 

БелаПАН, 15 лістапада 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/2301/28241
Текущая дата: 05.10.2024