Белорусский портал в Казахстане

У Воранаўскім раёне з папярэднім дыягназам "трыхінелёз" шпіталізавана 15 чалавек, у тым ліку адно дзіця



Аб гэтым паведамляе Гродзенскае абласное ўпраўленне МНС.

6 лістапада паступіла паведамленне, што ў гарадскім пасёлку Воранава з 3 па 6 лістапада ў інфекцыйнае аддзяленне цэнтральнай раённай бальніцы былі шпіталізаваныя шэсць чалавек (з іх адно дзіця 2004 года нараджэння) з папярэднім дыягназам "трыхінелёз" (дыягназ будзе ўстаноўлены пры дапамозе лабараторных даследаванняў 14 лістапада). 

З 7 па 9 лістапада дадаткова па дапамогу звярнуліся яшчэ дзевяць чалавек. Усяго шпіталізавана 15, у тым ліку адно дзіця. Стан пацярпелых здавальняючы, яны знаходзяцца пад назіраннем урачоў. 

Праводзяцца проціэпідэмічныя мерапрыемствы.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 10 лістапада 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/2307/28125
Текущая дата: 06.07.2024