Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 8 лістапада павіншаваў калектыў Нацыянальнага мастацкага музея з 75-годдзем



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Ваш музей з`яўляецца своеасаблівай скарбніцай нацыянальнай спадчыны беларускага народа. Некалькі пакаленняў супрацоўнікаў збіралі ўнікальныя калекцыі, якія сталі неад`емнай часткай сусветнай культуры", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што сёння музей ператварыўся ў сапраўдны навукова-асветны цэнтр, вядомы далёка за межамі краіны. "Дзякуючы вашай добрасумленнай працы яго каштоўныя здабыткі пастаянна павялічваюцца, каб, апіраючыся на вопыт папярэднікаў, наша культура магла плённа развівацца, а Беларусь у галіне сусветнага мастацтва набывала ўсё большую вядомасць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

10 лістапада 2014, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/2307/28130
Текущая дата: 06.07.2024