Белорусский портал в Казахстане

Дні культуры Беларусі ўпершыню праходзяць у В`етнаме



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага МЗС.

Мерапрыемства праводзіцца ўпершыню ў гісторыі беларуска-в`етнамскіх адносін. Яно прадоўжыцца да 7 лістапада. У час Дзён культуры запланавана падпісанне праграмы супрацоўніцтва ў галіне культуры, дэманстрацыя кінастужак, выстаўка карцін беларускіх мастакоў, канцэрты прафесійных музычных калектываў з Беларусі.

Так, 2 лістапада прайшоў паказ фільма "Брэсцкая крэпасць", на якім прысутнічалі прадстаўнікі кіруючых органаў Камуністычнай партыі В`етнама, міністэрстваў, бізнес-колаў, выпускнікі беларускіх ВНУ. Адбылася сустрэча міністра культуры Беларусі Барыса Святлова са старшынёй Таварыства в`етнамска-беларускай дружбы, намеснікам міністра прыродных рэсурсаў В`етнама Нгуен Тхай Лаем і членамі Таварыства, на якой былі абмеркаваны пытанні развіцця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў сферы культуры, адукацыі, інфармацыйнага абмену.

3 лістапада 2014, Мінск
Таццяна Паляжай - БЕЛТА


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/2310/28012
Текущая дата: 03.07.2024