Белорусский портал в Казахстане

Дарожнікі Беларусі пачалі апрацоўку дарог процігалалёднымі матэрыяламі



Пра гэтапаведаміў 22 кастрычніка на прэс-канферэнцыі, прысвечанай Дню аўтамабіліста і дарожніка, начальнік галоўнага ўпраўлення аўтамабільных дарог Міністэрства транспарту і камунікацый Яўген Ракала.

"Мы пераходзім на зімовае ўтрыманне дарог. Сёння ў Віцебскай і Магілёўскай абласцях былі зроблены першыя пасыпкі", - растлумачыў Яўген Ракала.

Сёння Дзяржаўтаінспекцыя таксама звярнула ўвагу вадзіцеляў на пагаршэнне надвор`я. У сувязі з гэтым ДАІ заклікае аўтаўладальнікаў быць асабліва асцярожнымі. Кіроўцам, якія не ўстанавілі зімовыя шыны на свой аўтамабіль, ДАІ рэкамендуе зрабіць гэта як мага хутчэй. Пры тэмпературы ніжэйшай за плюс 8 летняя рызіна "дубее", пагаршаецца яе счапленне з дарогай, і выкарыстанне такіх шын становіцца небяспечным.

22 кастрычніка 2014, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/2315/27834
Текущая дата: 28.09.2024