Белорусский портал в Казахстане

Раскосмас прагназуе суперніцтва за засваенне Месяца ў бліжэйшыя дзесяцігоддзі



Пра гэта піша 23 кастрычніка газета «Весткі».

Аўтары расійскай канцэпцыі асваення Месяца прагназуюць, што ў бліжэйшыя дзесяцігоддзі разгорнецца актыўнае суперніцтва за засваенне зямнога спадарожніка, і прапануюць замацаваць за РФ найбольш перспектыўныя ўчасткі месяцовай паверхні. 

«Ужо ў першай палове XXI стагоддзя разгорнецца суперніцтва касмічных дзяржаў за ўладанне найбольш прывабнымі месяцовымі плацдармамі для стварэння будучых даследчых станцый, — цытуе выданне тэкст канцэпцыі, падрыхтаванай Раскосмасам і Расійскай акадэміяй навук. — Месяцовыя плацдармы будуць выбірацца з умоў максімальна працяглай асветленасці».

З гэтага пункту гледжання, як пішуць «Весткі», найбольш каштоўным з’яўляецца паўднёвы полюс Месяца, які і прапануецца аператыўна замацаваць за Расіяй. Газета адзначае, што прапановы адносна асваення Месяца былі прадстаўлены шэрагам арганізацый, якія ўдзельнічаюць у касмічнай праграме, у тым ліку ракетна-касмічнай карпарацыяй «Энергія», Цэнтральным НДІ машынабудавання, Інстытутам касмічных даследаванняў і Навукова-вытворчае аб’яднанне імя Лавачкіна.

Звязда, 23 кастрычніка 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/2315/27862
Текущая дата: 29.09.2024