Белорусский портал в Казахстане

З 11 па 17 жніўня ў Мінску пройдзе тыдзень беларускай кухні



Тыдзень беларускай кухні адбудзецца па ініцыятыве Галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама і пры падтрымцы грамадскага аб’яднання «Суполка кухараў».

У кулінарнай акцыі прымуць удзел 11 аб’ектаў грамадскага харчавання. У кафэ «У Гаспадыні» (пр. Любімава, 26), «Мая дарагая» (вул. Камсамольская, 13), «Традыцыі» (вул. Ташкенцкая, 28/1), «Камедыя» (пр. Незалежнасці, 117), «ГУСТ» (вул. Кірава, 11), Halt Time (вул. Каржанеўскага, 41), бары «Дворык» (вул. Л. Украінкі, 22), рэстаранах «Арбат» (пр. Незалежнасці, 143/1), «Славянскі кут» (вул. Берасцянская, 2), «Радзівілаўскі» (вул. Л. Украінкі, 22), «Гасціны двор» (вул. Савецкая, 17) наведвальнікам будзе прапанавана паспрабаваць стравы беларускай кухні па адзінай рэцэптуры і цане.

У пералік увайшлі:

- Салата «Жнівень» — 25.000 руб.;
- Боршч халодны на кефіры — 25.000 руб.;
- Амлет, фаршаваны грыбамі і вэнджанай грудзінкай, — 35.000 руб.;
- Жаронка з свініны — 50.000 руб.;
- Збіцень — 10.000 руб.

Такія ж акцыі адбыліся ў верасні і снежні мінулага года, а таксама ў лютым — сакавіку 2014-га.

Звязда, 5 жніўня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/2327/26988
Текущая дата: 01.06.2024