Белорусский портал в Казахстане

ЗША і Вялікабрытанія пагадзіліся з гуманітарнай дапамогай Данбасу



Прадстаўнікі ЗША і Вялікабрытаніі ўсё ж пагадзіліся з гуманітарнай дапамогай Данбасу.

Ініцыятыву Масквы даставіць груз на паўднёвы ўсход Украіны, у прыватнасці, падтрымаў міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Філіп Хаманд. Падобныя каментарыі дашлі і з амерыканскага дзярждэпартамента. Раней краіны Захаду неаднаразова заяўлялі, што будуць расцэньваць увод гуманітарнага канвою Расіі ва Украіну ці не як ваеннае ўварванне.

Калона з 280 грузавікоў з гуманітарнымі грузамі для жыхароў Луганскай і Данецкай абласцей учора адправілася з Падмаскоўя і ўжо сёння павінна перасячы расійска-украінскую мяжу праз мытны пост у Харкаўскай вобласці.

Звязда, 13 жніўня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/2330/27153
Текущая дата: 18.06.2024