Будуць прыняты ўсе неабходныя меры для адладжанай і бесперабойнай працы. Пры неабходнасці аператыўна ліквідаваць аварыйную сітуацыю змогуць 229 чалавек.
«У сістэме прадпрыемстваў ЖКГ ва ўсіх раёнах вызначаны дзяжурныя, адпрацавана ўзаемадзеянне з тэрытарыяльнымі падраздзяленнямі „Гаррамаўтадара“ і „Мінскзелянбуда“. Будзе арганізаваны дадатковы вываз цвёрдых камунальных адходаў і другасных матэрыяльных рэсурсаў», — праінфармавалі ў ГА «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка».
Пры неабходнасці мінчукі могуць пакінуць заяўку па адзіным кароткім нумары 115.
Звязда, 30 кастрычніка 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/235/71369
Текущая дата: 30.11.2024