Белорусский портал в Казахстане

Участак для галасавання на прэзідэнцкіх выбарах Сірыі адкрыецца і ў Беларусі



У пасольстве Сірыі ў Беларусі 28 траўня будзе адкрыты ўчастак для галасавання на прэзідэнцкіх выбарах Сірыі. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі.

За прэзідэнцкае крэсла будуць змагацца тры кандыдаты: дзеючы кіраўнік дзяржавы Башар Асад і два прадстаўнікі так званай лаяльнай апазіцыі. Згодна з прагнозамі, Асад мае ўсе шанцы зноў перамагчы на выбарах, паколькі грамадзяне краіны вельмі мала ведаюць пра іншых кандыдатаў.

Разам з сірыйскім лідарам рэгістрацыю ў Вышэйшым канстытуцыйным судзе прайшлі Махер Абдэль Хафіз Хаджар (член Народнага савета Сірыі, дэпутат ад камуністычнага блока "Народны фронт за перамены і вызваленне") і Хасан Абдала аль-Нуры (былы дэпутат парламента і міністр па адміністрацыйным развіцці, узначальвае "Нацыянальную ініцыятыву за рэформы").

Паводле даных Вярхоўнага суда краіны, усяго на ўчастку ў барацьбе за пасаду прэзідэнта краіны было пададзена 24 заяўкі. Аднак толькі тром удалося атрымаць неабходную для рэгістрацыі падтрымку не менш як 35 дэпутатаў Народнага савета (парламента).

Выбары можна назваць гістарычнымі. Упершыню галасаванне пройдзе на альтэрнатыўнай аснове, як гэта прапісана ў новай Канстытуцыі, прынятай у лютым. Раней выбары ў Сірыі, па сутнасці, былі рэферэндумамі, на якіх жыхары галасавалі толькі за аднаго кандыдата - Асада, а да таго - за яго бацьку.

21 траўня 2014, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/2370/26119
Текущая дата: 01.06.2024