Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў і студэнтаў Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А.Куляшова са 110-годдзем з дня заснавання ВНУ



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

На працягу ўсёй сваёй гісторыі ўніверсітэт паспяхова вырашае задачы ўмацавання кадравага патэнцыялу краіны, канстатаваў кіраўнік дзяржавы. Тут створаны ўнікальныя кафедры і лабараторыі, заснаваны перадавыя навуковыя школы, падрыхтаваны тысячы высокакваліфікаваных спецыялістаў, сярод якіх вядомыя ўсяму свету навукоўцы, педагогі, упраўленцы - цвет і гонар беларускай нацыі.

"Перакананы, што ваш калектыў і ў далейшым будзе прыкладам у навучанні і выхаванні моладзі, а ўклад універсітэта ў інтэлектуальнае, эканамічнае і вытворчае развіццё краіны толькі прымножыцца", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт пажадаў калектыву і студэнтам ВНУ поспехаў, моцнага здароўя і новых дасягненняў на карысць роднай Беларусі.

25 кастрычніка 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/238/71292
Текущая дата: 30.11.2024