Белорусский портал в Казахстане

Кожны трэці пенсіянер у Беларусі ўважліва сочыць за ўласным харчаваннем



Такія дадзеныя тэлефоннага сацапытання прыводзіць Інстытут сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, паведамілі у прэс-службе НАН.

Ацэньваючы па пяцібальнай шкале стан уласнага здароўя, кожны другі апытаны пенсіянер назваў яго сярэднім - ацэнка тры балы (51,6 працэнта), а кожны чацвёрты (25 працэнтаў) - добрым (сума варыянтаў адказу "чатыры" і "пяць"). На дрэнны стан здароўя ўказалі 18,9 працэнта рэспандэнтаў (сума варыянтаў адказу "адзін" і "два"). Не змаглі адказаць на пытанне 4,5 працэнта.

"Удзельнікі апытання не толькі хвалююцца аб стане ўласнага здароўя, але і прымаюць актыўныя прафілактычныя і падтрымліваючыя меры. Кожны другі пенсіянер выконвае рэкамендацыі ўрача (50,8 працэнта), а 45,1 працэнта выбіраюць актыўны лад жыцця. Кожны трэці ўважліва сочыць за уласным харчаваннем (33,5 працэнта), рэгулярна праходзіць медыцынскі агляд і дыспансерызацыю (31 працэнт). Таксама рэспандэнты стараюцца менш нервавацца (28,4 працэнта), прымаюць прэпараты, якія павышаюць імунітэт (24,1 працэнта), пазбягаюць шкодных прывычак (21,1 працэнта), прытрымліваюцца рэжыму дня (18,3 працэнта), займаюцца фізкультурай, спортам (17,8 працэнта). Іншыя карысныя прывычкі маюць 6,2 працэнта ўдзельнікаў апытання. Толькі 3,6 працэнта апытаных указалі, што асабліва нічога не робяць для клопату аб сваім здароўі. Не змаглі адказаць 3 працэнты", - расказалі ў прэс-службе.

Інстытут сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў ліпені - жніўні 2023 года правёў тэлефоннае апытанне па праблемах людзей пенсійнага ўзросту. Даследаванне праводзілася ва ўсіх абласных гарадах і Мінску, асобных раённых гарадах і сельскіх населеных пунктах. У апытанні прынялі ўдзел людзі ва ўзросце ад 58 гадоў. Выбарачная сукупнасць - 601 рэспандэнт.

23 кастрычніка 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/239/71319
Текущая дата: 30.11.2024