Белорусский портал в Казахстане

Сезонныя кафэ больш як на 20 тыс. месц будуць працаваць у Мінску ў час ЧС-2014



Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

Летнія сезонныя кафэ больш як на 20 тыс. месц будуць працаваць каля гандлёвых прадпрыемстваў Мінска ў час правядзення чэмпіянату свету па хакеі.

Асаблівая ўвага будзе ўдзелена аб`ектам, якія знаходзяцца на тэрыторыі гістарычнага цэнтра і на праспектах сталіцы. Так, 10 тыс. 238 пасадачных месц будзе дадаткова створана на прылеглых да аб`ектаў гандлю і грамадскага харчавання пляцоўках, размешчаных на асноўных магістралях плануемага руху гасцей сусветнага спартыўнага першынства. Гэта сучасныя аб`екты ад магазінаў, рэстаранаў, кафэ і бараў на пр. Незалежнасці, Пераможцаў, Партызанскім, Дзяржынскага, па вуліцах Ташкенцкая, Жылуновіча, Няміга, К.Маркса, Кірава, Прытыцкага, а таксама тры зоны гасціннасці, разлічаныя на 5 тыс. пасадачных месц, якія пачнуць сваю работу 9 мая.

На іншых магістралях, што прылягаюць да асноўных, таксама будуць працаваць часовыя аб`екты гандлю і грамадскага харчавання на 10 тыс. пасадачных месц і ў мікрараёнах - на 5 тыс. пасадачных месц.

26 сакавіка 2014, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/2396/25527
Текущая дата: 19.05.2024