Белорусский портал в Казахстане

Аўтобусы павышанай камфортнасці будуць курсіраваць па Мінску ў час ЧС па хакеі



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Мінскага аўтамабільнага завода.

Аўтобусы павышанай камфортнасці МАЗ 107569 будуць курсіраваць у час чэмпіянату свету па хакеі-2014 па маршруце аўтавакзал "Цэнтральны" - Нацыянальны аэрапорт Мінск.

Канструктары Мінскага аўтамабільнага завода правялі сур`ёзную работу па мадэрнізацыі нізкападлогавага аўтобуса асабліва вялікай умяшчальнасці МАЗ 107. У выніку атрымалі новую мадыфікацыю, якая вызначаецца павялічанай колькасцю месц для сядзення (36 замест 24 у базавай мадэлі), павышаным камфортам і наяўнасцю ўмяшчальных багажных паліц. Акрамя новых анатамічных сядзенняў у салоне з`явіліся кандыцыянер, відэарэгістратар і аўдыягіды.

Сярод іншых канструктыўных асаблівасцей мадэрнізаванага аўтобуса - аўтаматычная каробка пераключэння перадач і сучасны магутны рухавік, якія адпавядае экалагічным патрабаванням Еўра-5.

Дзесяццю новымі аўтобусамі павышанай камфортнасці МАЗ 107569 дзяржаўнае прадпрыемства "Мінсктранс" папоўніцца ўжо ў красавіку.

27 сакавіка 2014, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/2396/25537
Текущая дата: 19.05.2024