Белорусский портал в Казахстане

Беларусь імкнецца да паляпшэння беларуска-амерыканскіх адносін



Аб гэтым заявіў 11 снежня міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей на сустрэчы з намеснікам памочніка дзяржаўнага сакратара ЗША Эрыкам Рубіным.

"Беларусь разумее важнасць падтрымання добрых адносін з ЗША. Мы імкнёмся да паляпшэння беларуска-амерыканскіх адносін", - сказаў кіраўнік МЗС.

Уладзімір Макей адзначыў, што ў ходзе сённяшняй сустрэчы будзе абмеркаваны шырокі спектр пытанняў.

"Мы гатовы да адкрытага і шчырага дыялогу", - падкрэсліў міністр.

11 снежня 2013, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/2431/24391
Текущая дата: 12.05.2024