Белорусский портал в Казахстане

У Ізраілі пры канфлікце пацярпелі амаль 1,9 тыс. чалавек



У Ізраілі колькасць пацярпелых пры палесціна-ізраільскім канфлікце склала амаль 1,9 тыс. чалавек.

Сярод пацярпелых 19 чалавек знаходзяцца ў крытычным стане, 326 цяжка параненыя, 359 атрымалі траўмы сярэдняй цяжкасці. У зоне палестына-ізраільскага канфлікту сёння загінулі 201 палестынец і 70 жыхароў Ізраіля, сярод якіх могуць быць замежныя грамадзяне.

Удары з сектара Газа пачаліся раніцай 7 кастрычніка, літаральна за некалькі гадзін па Ізраілі было выпушчана звыш 1 тыс. ракет.

Бесперапынныя сігналы трывогі гучалі практычна паўсюдна, у тым ліку ў раёне Тэль-Авіва. На фоне таго, што адбываецца, у Ізраілі заявілі пра гатоўнасць да вайны і масавы збор рэзервістаў.

Звязда, 8 кастрычніка 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/244/71165
Текущая дата: 30.11.2024