Пра гэта праінфармаваў старшыня Гомельскага гарвыканкама Уладзімір Прывалаў у афіцыйным тэлеграм-канале.
Такое рашэнне для забеспячэння нарматыўнага тэмпературнага рэжыму прынята згодна з распараджэннем Гомельскага гарвыканкама. Гаворка ідзе аб падачы цяпла ў дзіцячыя дашкольныя, школьныя, лячэбна-прафілактычныя, медыцынскія ўстановы, установы сацыяльнага забеспячэння, музеі, дзяржархівы, бібліятэкі, гасцініцы з 9 кастрычніка.
Па дадзеных старшыні гарвыканкама, у жылфонд абласнога цэнтра цяпло таксама пачне паступаць у бліжэйшы час.
Звязда, 8 кастрычніка 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/244/71168
Текущая дата: 30.11.2024