Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Дзякуючы шматграннаму таленту, мудрасці і нястомнай працы многіх пакаленняў творчых работнікаў умацоўваецца народнае адзінства, - гаворыцца ў віншаванні. - Сфера культуры з`яўляецца скарбонкай матэрыяльнай і духоўнай спадчыны краіны і найважнейшай крыніцай фармавання беларускай дзяржаўнасці. На працягу стагоддзяў выступае аб`яднальным фактарам для грамадства, надзейным бар`ерам і ментальным імунітэтам ад уплыву непрымальнага светапогляду".
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што і надалей работнікі культуры будуць натхнёна памнажаць багацце нацыянальнага мастацтва, выхоўваць на традыцыйных каштоўнасцях маладое пакаленне і абуджаць гонар за Радзіму.
Прэзідэнт пажадаў усім добрага здароўя, поспехаў і новых здзяйсненняў.
Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём работнікаў культуры
Работнікам культуры Рэспублікі Беларусь
Паважаныя сябры!
Сардэчна віншую вас з прафесійным святам.
Дзякуючы шматграннаму таленту, мудрасці і нястомнай працы многіх пакаленняў творчых работнікаў умацоўваецца народнае адзінства.
Сфера культуры з`яўляецца скарбонкай матэрыяльнай і духоўнай спадчыны краіны і найважнейшай крыніцай фармавання беларускай дзяржаўнасці. На працягу стагоддзяў выступае аб`яднальным фактарам для грамадства, надзейным бар`ерам і ментальным імунітэтам ад уплыву непрымальнага светапогляду.
Упэўнены, што і надалей вы будзеце натхнёна памнажаць багацце нацыянальнага мастацтва, выхоўваць на традыцыйных каштоўнасцях маладое пакаленне і абуджаць гонар за Радзіму.
Жадаю вам добрага здароўя, поспехаў і новых здзяйсненняў.
Аляксандр Лукашэнка.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/244/71171
Текущая дата: 30.11.2024