У горадзе Мехіка адбылася сустрэча дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Сяргея Клішэвіча з саратніцай Прэзідэнта Бразіліі Лулы да Сілвы па партыі працоўных Монікай Валентэ. Яна таксама з’яўляецца выканаўчым сакратаром форуму Сан-Паўлу, які аб’ядноўвае больш за 100 палітычных партый і рухаў Лацінскай Амерыкі, 27 з якіх уваходзяць у склад урадаў дзяржаў гэтага рэгіёна.
У ходзе сустрэчы абмяркоўваліся пытанні геапалітычнай трансфармацыі сусветнага парадку і ўдзелу ў гэтых працэсах лацінаамерыканскіх дзяржаў. Акрамя таго, былі закранутыя тэмы варварскай санкцыйнай палітыкі Захаду ў дачыненні да Беларусі і іншых дзяржаў свету, якія змагаюцца за ўласны шлях развіцця без вонкавага ціску. Моніка Валентэ зацікаўлена ва ўсталяванні больш цесных сувязяў паміж кіруючай у Бразіліі Партыяй працоўных і Камуністычнай партыяй Беларусі.
«Неабходна адзначыць, што лацінаамерыканскія дзяржавы не толькі пачынаюць адыгрываць усё большую ролю ў вырашэнні ўласных задач грамадска-палітычнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця, але і ўзмацняюць свой уплыў на сусветныя геапалітычныя працэсы, — адзначыў Сяргей Клішэвіч. — Дастаткова ўспомніць ініцыятыву Прэзідэнта Бразіліі Лулы да Сілвы па мірным урэгуляванні канфлікту ва Украіне. Прычым у аснове многіх ініцыятыў гэтых дзяржаў ляжыць узаемапаважлівая і справядлівая аснова. Лацінаамерыканскія дзяржавы адужэлі ва ўсіх сэнсах і даюць магутны адпор спробам ЗША і іншых краін Захаду ўмешвацца ў свае ўнутраныя справы. У якасці прыкладаў можна прывесці не толькі гераічную Кубу, але і разгромленыя каляровыя рэвалюцыі ў Венесуэле і Бразіліі. Жаданне развівацца на аснове ўласных традыцый і ў інтарэсах сваіх народаў, а таксама выбудоўваць партнёрскія, узаемавыгадныя кантакты з усімі краінамі свету — гэта тое, што нас аб’ядноўвае і служыць добрым ідэйным падмуркам для выбудоўвання трывалых сяброўскіх адносін. Аб’яднаўшыся на аснове ідэй справядлівага парадку з нашымі прыхільнікамі, мы ў сілах зрабіць свет справядлівей і бяспечней».
Звязда, 8 кастрычніка 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/244/71178
Текущая дата: 30.11.2024