Белорусский портал в Казахстане

На выхадных у Лошыцкім парку разгорнецца кірмаш рамёстваў



VI Рэспубліканскі фестываль-кірмаш рамёстваў «Вясновы букет» пройдзе ў Лошыцкім сядзібна-паркавым комплексе 24 і 25 траўня, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

У кірмашы возьмуць удзел каля 400 беларускіх майстроў. Будуць прадстаўлены розныя віды традыцыйных рамёстваў: разьба па дрэве, салома-і лозапляценне, ганчарства, ткацтва, мастацкая апрацоўка скуры і металу і многія іншыя. Упадабаныя вырабы ручной працы можна будзе набыць. Падчас майстар-класаў рамеснікі навучаць усіх жадаючых самім ствараць простыя вырабы.

Звязда, 22 траўня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/2448/26135
Текущая дата: 06.10.2024