Белорусский портал в Казахстане

Украіна стала яблыкам разладу паміж геапалітычнымі сіламі Усходу і Захаду



Такое меркаванне ў эфіроы праграмы "Контуры" на тэлеканале АНТ выказаў палітолаг Аляксандр Рар.

Аляксандр Рар адзначыў, што ва Украіне склалася вельмі складаная сітуацыя, у якой вінаваты ўсе сілы, якія справакавалі грамадзянскую вайну. "Януковіч 2 гады абяцаў украінцам, што яны пасля падпісання асацыяцыі з Еўрапейскім саюзам будуць жыць, як у Еўропе. І большасць паверылі ў тое, што ў іх будуць еўрапейскія зарплаты, яны будуць ездзіць у Еўропу без віз, будзе такі ж дабрабыт, як ва ўсходніх еўрапейцаў, - сказаў палітолаг. - У дзень, калі Януковіч заявіў, што не будзе падпісваць асацыяцыю, большая частка насельніцтва (у асноўным заходнія ўкраінцы) пачалі супраць яго пратэставаць". На думку Аляксандра Рара, "віна ўлады ва Украіне заключаецца ў незразумелым павароце ў бок Расіі".

Эксперт таксама адзначыў, што "20 працэнтаў дэманстрантаў на майдане - гэта добра арганізаваныя групоўкі, якія прыехалі ў Кіеў з захаду Украіны для таго, каб звергнуць Януковіча і для таго, каб дэманстраваць за Еўропу".

БЕЛТА, 25 лютага 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/2454/25175
Текущая дата: 05.10.2024