Белорусский портал в Казахстане

Курсы валют на 26 лютага



Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 26 лютага 2014 года.

На 26 лютага Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:

Долар ЗША — 9.740 беларускіх рублёў (абсалютны максімум)
Еўра — 13.380 (абсалютны максімум)
Расійскі рубель — 274
Украінская грыўна — 1.029,87 (абсалютны мінімум года)

Кошык валют — 3.292,98

У параўнанні з папярэднім днём афіцыйны курс долара вырас на 10 рублёў (0,10%), еўра — таксама на 10 (0,07%), расійскага рубля — не змяніўся, грыўны — знізіўся на 30,62 рубля (2,89%). Курс кошыка валют вырас на 1,95 рубля (0,06%) у параўнанні з папярэднім днём і знізіўся на 13,09 рубля (0,40%) у параўнанні з паказчыкам на канец 2013 года (3.306,07 рубля).

Каэфіцыент Нацбанка "еўра/долар" — 1,3737, "долар/расійскі рубель" — 35,547, "долар/грыўна" — 9,4575.

У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў раніцай 26 лютага долар купляюць па 9.660—9.750 і прадаюць па 9.770—9.850 рублёў. У параўнанні з папярэднім днём сярэдні курс куплі вырас на 4 рублі (да 9.725), продажу — на 2 (да 9.792).

Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 9.720—9.740 пры куплі, 9.780—9.800 пры продажы.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 26 лютага 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/2454/25187
Текущая дата: 05.10.2024