Белорусский портал в Казахстане

Мінскі цырк адсвяткуе 55-годдзе



Мінскі цырк адкрыўся 11 лютага 1959 года. Святкаванні ў гонар 55-годдзя будуць праходзіць на працягу ўсяго года.

У гэтым сезоне ў цырку пакажуць новыя праграмы і ўласную беларускую пастаноўку.

У гэтым годзе цырк ужо прадставіў прэм’еру «Гіпапатамус шоу!», з удзелам бегемотаў.

У новай праграме — замежныя паветраныя гімнасты, жанглёры, клоўны і іншыя артысты цырка, а таксама атракцыён з дрэсіраванымі малпамі.

Звязда, 2 лютага 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/2465/24910
Текущая дата: 02.07.2024