Белорусский портал в Казахстане

Цэнтралізаваную інтэрнэт-прыёмную для зваротаў грамадзян плануецца адкрыць у Беларусі ў 2015 годзе



Пра гэта паведаміў 31 студзеня на падагульняючай калегіі Міністэрства інфармацыі кіраўнік ведамства Алег Праляскоўскі.

У адпаведнасці з даручэннем Прэзідэнта ў гэтым годзе пад эгідай міністэрства прадоўжыцца стварэнне віртуальнай прыёмнай - інтэрнэт-партала, куды грамадзяне змогуць звярнуцца з любым пытаннем. Як растлумачыў міністр, рэсурс стане адзіным пунктам выхаду на сайт любога дзяржаўнага органа, арганізацыі. Наведвальнікі змогуць таксама проста пакінуць пытанне ў віртуальнай прыёмнай - яно будзе перанакіравана адрасату.

Алег Праляскоўскі падкрэсліў, што са стварэннем інтэрнэт-прыёмнай спросціцца працэдура звароту ў дзяржорганы. Акрамя таго, гэта дасць магчымасць аналізаваць увесь паток зваротаў, выяўляць найбольш праблемныя для грамадзян пытанні.

"Гэта абсалютна новы ўзровень маніторынгу і аператыўнага рэагавання, канкрэтны крок у напрамку да электроннага ўрада", - падкрэсліў міністр. Арыенціровачныя тэрміны пачатку дзейнасці віртуальнай прыёмнай - першы квартал 2015 года.

31 студзеня 2014, Мінск
Святлана Саўко - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/2466/24871
Текущая дата: 02.07.2024