Гэты дзень з`яўляецца дзвесце семдзесят пятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 90 дзён.
Якія падзеі адбыліся 2 кастрычніка і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 2 кастрычніка
У 1323 годзе князь Гедымін заключыў мір з рыжскім архібіскупам і магістратам Рыгі: межы ВКЛ і Лівонскага ордэна абвяшчаліся адкрытымі для гандлю і перамяшчэння.
У 1413 годзе была заключана Гарадзельская унія паміж Польшчай і ВКЛ.
У 1930 годзе ў Гродна выйшаў з друку першы нумар грамадска-культурнага часопіса "Беларуская думка".
Хто нарадзіўся 2 кастрычніка
1828 год: Міхаіл Каяловіч, расійскі гісторык і грамадскі дзеяч беларускага паходжання.
1948 год: Сямён Дамарад, беларускі мастак-манументаліст.
Таксама сёння нарадзіўся ідэолаг і адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызваленчага руху Індыі Махатма Гандзі.
2 кастрычніка ў народным календары
У гэты дзень праваслаўныя вернікі ўспамінаюць святых Трафіма, Зосіма і Савація. У народзе яны лічыліся заступнікамі пчол.
Калі цёплае надвор`е захоўвалася да гэтай пары, вуллі прыбіралі на Савація (праз 8 дзён, 10 кастрычніка). Увесь гэты тыдзень збіралі мёд. Потым вуллі састаўлялі ў пчальнік і рыхтавалі іх да надыходзячых халадоў. Па тым, наколькі шчыльна пчолы заляплялі ляток, прадказвалі, якой будзе зіма: калі адтуліна зусім маленькая, гэта значыць, будзе мароз.
Моладзь у гэтыя дні ладзіла вячоркі: хлопцы частавалі мёдам дзяўчын, заляцаліся. Казалі: "На Трафіма шчасце не праходзіць міма". Таксама спраўляліся вяселлі.
Sputnik, 2 кастрычніка 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/247/71147
Текущая дата: 30.11.2024