Белорусский портал в Казахстане

Урад Беларусі ўвёў часовую забарону на вываз з краіны неапрацаваных шкур буйной рагатай жывёлы



Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў № 8 ад 9 студзеня 2014 года, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Забарона на вываз скураной сыравіны з тэрыторыі Беларусі (код 4101 адзінай Таварнай наменклатуры знешнеэканамічнай дзейнасці Мытнага саюза) будзе дзейнічаць з 15 студзеня па 15 ліпеня 2014 года.

Міністэрству замежных спраў даручана паведаміць Еўразійскай эканамічнай камісіі аб увядзенні названай забароны, а таксама ўнесці на разгляд ЕАЭК прапанову аб прымяненні аналагічных мер іншымі дзяржавамі — членамі Мытнага саюза.

БелаПАН
Мінск, 13 студзеня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/2470/24649
Текущая дата: 28.06.2024