Белорусский портал в Казахстане

Майдан з сацыяльна-эканамічнага пункту гледжання ў Беларусі немагчымы



Такое меркаванне ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" выказаў палітолаг Аляксей Бяляеў.

"Пытанні жыллёвага будаўніцтва, якія пастаянна трымаюцца на кантролі на самым версе, пытанні больш эфектыўнага кіравання дзяржаўнай маёмасцю, пытанні падтрымкі малазабяспечаных слаёў, рэгулявання праблем заработнай платы, праблем пенсійнага фонду... Гэта ўсё, знаходзячыся на пастаянным і сапраўдным, а не на словах, кантролі вышэйшага кіраўніцтва дзяржавы, будучы празрыстым, гэта значыць асвятляючыся даволі падрабязна ў СМІ, безумоўна, стварае зусім іншы і эмацыянальны фон, і адносіны да ўласнага ўрада насельніцтва, якое бачыць, што ўрад клапоціцца не аб сабе, не аб сваіх нейкіх інтарэсах, а ў першую чаргу з`яўляецца ўрадам для народа", - адзначыў Аляксей Бяляеў.

"Таму майдан з сацыяльна-эканамічнага пункту гледжання ў нас, напэўна, ну цалкам немагчымы, таму што няма аб`ектыўных прычын", - рэзюмаваў эксперт.

БЕЛТА, 14 сакавіка 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/2477/25411
Текущая дата: 29.09.2024