Белорусский портал в Казахстане

Лідзію Ярмошыну запрасілі ўзяць удзел у назіранні за выбарамі ў Іраку



Старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына атрымала запрашэнне ўзяць удзел у назіранні за ўсеагульнымі выбарамі ў Савет прадстаўнікоў Рэспублікі Ірак, якія адбудуцца 30 красавіка.

Запрашэнне паступіла ад Вышэйшай незалежнай выбарчай камісіі Ірака, паведамляе інтэрнэт-сайт беларускай ЦВК. Яно было перададзена асабіста Ярмошынай 21 лютага ў Мінску падчас яе сустрэчы з паслом Ірака ў Беларусі Хайдарам Хадзі.

Сяргей Каралевіч, БелаПАН
Мінск, 21 лютага 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/2491/25123
Текущая дата: 28.09.2024