Белорусский портал в Казахстане

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы



Міжнародны дзень роднай мовы быў абвешчаны Генеральнай канферэнцыяй ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года і адзначаецца з 2000 года.

Ён закліканы садзейнічаць моўнай і культурнай разнастайнасці і шматмоўю.

Эксперты мяркуюць, што калі не прыняць меры, то палова з прыкладна шасці тысяч моў, на якіх гавораць сёння, знікне ўжо да канца ХХI стагоддзя.

Паводле дадзеных ЮНЕСКА, за перыяд жыцця апошніх трох пакаленняў людзей з шасці тысяч існуючых у свеце моў ужо зніклі больш за 200 моў, 576 знаходзяцца ў крытычным становішчы, 528 мовам пагражае сур’ёзная небяспека, 646 знаходзяцца ў небяспецы.

Звязда, 21 лютага 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/all/2492/25109
Текущая дата: 28.09.2024